Праект рэканструкцыі замку Радзівілаў у Слуцку.

      
Архітэктура, як аснова канструяваньня нацыянальнай ідэнтычнасьці.
Стварэньне новых формаў ці цэлых стыляў у архітэктуры мае досыць складаную прыроду, як і любая форма творчасьці чалавека. Аднак архітэктура гэта таксама своеасаблівая форма кшталтаваньня навакольнага асяродзьдзя, якая з’яўляецца адлюстраваньнем узроўню арганізацыі грамадзтва. Асновай нацыі, асноўнай формы існаваньня сучасных грамадзтваў, зьяўляецца агульная самасьвядомасьць і памяць. Альфрэд Лянг вылучаў тры формы памяці, сярод якіх разам з арганічнай памяцьцю генома і памяцьцю псыхічнай вылучыў вонкавую культурную памяць, якая захоўваецца ў створаным чалавекам навакольлі. Тэорыя біхэвіярызму, распрацаванай Роджэрам Баркерам, тлумачыць узаемазалежнасьць паводзіна чалавека і навакольля. Чалавек ці дакладней супольнасьць відазьмяняе і мадэлюе навакольле згодна для захаваньня сацыяльнай структуры. Г. зн. створанае навакольле зьяляецца носьбітам сацыяльна-рэгулятыўнай інфармацыі і выконвае функцыю сацыялізацыі суб’ектаў у супольнасьці. Наколькі моцныя сувязі збудаванага навакольля і супольнасьці паказвае прыклад з кнігі “Самотныя тропікі” К. Леві-Строса. Доўгі час намаганьні місыянэры па хрысьціянізацыі племяні барора заставаліся марнымі, а прывязанасьці да прыроднай рэлігіі заставалася вельмі моцная. Вырашальным крокам, які дазволіў прасунуць справу наперад, стала разбурыньне традыцыйнайй структуры пасялішча і перасяленьне тубыльцаў у тыповыя для эўрапейцаў вёскі з адной вуліцай і дамінуючым на ёй храмам. Такім чынам, просты парадак растаноўкі даволі простых хатак тубыльцаў і нескладаная пляніроўка паселішча былі надзвычай моцным фактарам захаваньня супольнасьці.
Пошук “гістарычных каранёў” для нацыі як канструкта мадэрновай эпохі варта бачыць мэханізм аб’яднаньня супольнасьці, міталягізацыі ідэі яе адвечнага адзінства. Падобныя задачы выконваюць т.зв. “нацыянальныя стылі” у архітэктуры. Заканчэньне эпохі вялікіх стыляў у першай палове ХІХ ст. было зьвязана з заканчэньнем эпохі Асьветніцтва і пачаткам эпохі нацыяналізма ў Эўропе. Змаганьне за адраджэньне і сьцьвярджэньне гістарычных стыляў ішло паралельна ці нават папярэднічала фарміраваньню нацыянальных дзяржаў. У найбольшай папулярнасьцю як нацыянальны стыль ў краінах Заходняй Эўропы стала готыка, у той час як для Расейскай імпэрыі сымбалем адзінства “рускага народа” стала рэінкарнацыя т.зв. “рускага стыль”. У нацыянальных стылях выразна бачна імкненьне да міталягізацыі спадчыны і стварэньня новага адзінага і агульнага для супольнасьці пад выглядам адраджэньня старога. Дэкаратыўныя сыстэмы ці нават асобныя элемэнты набываюць надзвычайную сымбалічнасьць у грамадзкай сьвядомасьці менавіта ў нацынальным фокусе. Напрыканцы ХІХ – пачатку ХХ стст. канструктыўная аснова нацыянальных стыляў значан эвалюцыянавала, аднак легітымацыю яны ўсё адно імкнуліся атрымаць у сівой даўніне, як напрыклад скандынаўскі мадэрн, які актыўна выкарыстоўваў раманскія матывы. У міжваенны пэрыяд нягледзячы на пашырэньне ідэяў канструктывізму і функцыяналізму для многіх краінаў тэматыка нацыянальных стыляў заставалася надзвычай актуальнай, як напрыклад для новапаўсталай польскай дзяржавы. У гэты час над стварэньнем своеасаблівага беларускага стылю працаваў Л. Вітан-Дубейкаўскага, які ў сваіх праектах імкнуўся спалучыць новую канструктыўную аснову і традыцыйныя для Беларусі архтэктурныя матэрыялы і формы.
Як ніколі да эпохі мадэрнасьці ня йснавала канцэпцыі аб адзінстве і самастойнасьці нацыі, так ніколі раней ня ставілася пытаньне аб стылёвым адзінстве архітэктуры ў межах пэўных этнічных супольнасьцяў. Сымболіка архітэктуры і мэханізм утварэньня стыляў меў зусім іншую аснову. З пачаткам эпохі нацыяналізма, архітэктура стала на адной з формаў прапаганды ідэі аб адзінстве нацыі, г.зн. адным з інструмэнтаў стварэньня гэтай новай супольнасьці.
Магчымасьць пашырэньня беларускага нацыянальнага стылю была магчымая толькі ў выпадку разьвіцьця беларускай нацыі і станаўленьня нацыянальнай беларускай дзяржавы ў пачатку ХХ ст. бальшавіцкія праекты, як у пытаньні дзяржаўнага будаўніцтва так і ў пытаньнях разьвіцьця культуры першапачаткова мелі касмапалітычны характар, што бачна на панаваньні канструктывізма і функцыяналізма ў архітэктуры міжваеннага часу. Аднак ужо пасьля вайны разам з разгромам нацыянальных рухаў у многіх рэспубліках у СССР робіцца спроба стварэньня новай наднацыянальнай ідэнтычнасьці ці т.зв. “савецкага чалавека”. У архітэктуры гэта бачна па пашырэньні нэаклясыцыстычных ідэяў, пры гэтым у архітэктуры розных рэгіёнаў на ўзроўні дэкора падкрэсьлівалася пэўная этнаграфічная своеасаблівасьць. У выпадку Беларусі найбольш тыповым будынкам такога кшатлту стаў будынак ГУМа ў Менску. Па сутнасьці правы на нацыянальныя рысы ў архітэктуры заставаліся толькі на ўзроўні дэкаратыўнага афармленьня. Падобная архітэктурная дактрына распаўсюджвалася і на камуністычныя краіны Цэнтральнай Эўропы, што ясрава рэпрэзэнтуе палац культуры і мастацтва ў Варшаве.
Архітэктурнае афармленьне ўрбаністычных цэнтраў Беларусі ў большасьці сфарміравана ў другой палове ХХ ст. і па сваёй сутнасьці мусіць сьцьвярджаць савецкую ідэнтычнасьць. Дадатковым досыць моцным фактарам зьяўляецца ўрбаніміка, якая ў Беларусі ня значна эвалюцыянала з часу развала СССР. Фактычна тое збудаванае асяродзьдзе, штомаюць беларусы мусіць спрыяць фарміраваньню касмапалітычнай асобы адданай камуністычнай ідэалёгіі з лёгкай формай прывязанасьці да этнаграфічных адметнасьцяў рэгіёну. Зь цягам часу камуністычныя сымбалі як у архітэктурным афармленьні, так і ўва ўрбаніміцы цалкам згубілі сваё першапачатковае значэньне. Іншымі словамі новая генэрацыя беларусаў ня бачыць, а можа ня можа ўбачыць, бо ня здольна дэкадаваць старыя савецкія прапагандысцкія сымбалі: мала хто зь менчукоў ўзгадае, што выяўлена над уваходам у станцыю мэтро Кастрычніцкая ці што вісіць на франтоне Глаўпаштамта ў Менску. Асобныя сымбалі захоўваюць сваю актуальнасьць, як прыкладам плошча Перамогі, з прычыны ўключэньня іх у функцыянаваньне сучаснай постсавецкай ідэалягічнай сыстэмы.
Прастора беларускіх гарадоў і наперш сталіцы чыстая ад сымболікі, якая б магла ўмацоўваць беларускую суспольнасьць ці беларускую нацыю. Гэта замаруджвае працэс станаўленьня нацыі і агульнае разьвіцьцё грамадзтва, якое знаходзіцца пад прэсінгам аўтарытарнай дзяржавы. Савецкая забудова цэнтру Менску і блёчная забудова жылых раёнаў, якая ў многім сымбалізуе сілу дзяржавы выцясьняе індывіда на другі плян, што аслабляе ідэнтыфікацыю чалавека зь месцам, дзе ён жыве. Відавочнай праблемай прасторы беларускіх гарадоў ёсьць разбурэньне гістарычных цэнтраў, месцаў дзе павінна канцэнтравацца грамадскае жыцьцё, і якія б зьмяшчалі ў сваёй архітэктуру сымболіку здольную умацоўваць супольнасьць. Цягам станаўленьня сучаснай т.зв. “ідэалёгіі беларускай дзяржавы” адбываецца спроба стварэньня новых сымбаляў. Адным з найбольш вядомых зьяўляецца новы будынак Нацыянальная бібоіятэкі Беларусі. Аднак у гэтым будынку выразна бачны гігантызм, які мусіць адлюстроўваць магутнасьць дзяржавы, ён ня “свой” для простага чалавека.
Прасторавае асяродзьдзе беларускіх гарадоў, дзе канцэнтруецца жыцьцё нацыі, такім чынам, не спрыяе ўмацаваньню нацыі, а застаецца носьбітам ідэй закладзеных савецкай таталітарнай дзяржавай у паваенны пэрыяд. Сучасная дзяржаўная палітыка ў гэтым пляне не спрыяе пераадоленьню гэтай сітуацыі, а шмат у чым працягвае ранейшую палітыку. Гэта дае магчымасьць стрымліваць працэс нацыябудаўніцтва і падтрымліваць аўтарытарную сыстэму кіраваньня ў краіне. У будучым пераасэнсаваньне ўрбаністычнай прасторы, надзяленьне яе адпаведнай сымболікай і мусіць стаць адным з важнейшых інструмэнтаў канструяваньня моцнай беларускай нацыі, што ёсьць неабходным крокам для далешйга пасьпяховага разьвіцьця грамадзтва.
  
 Цяпер непасрэдна прадстаўляем вашай увазе макет-праект слуцкага замку. Усе карцінкі клікабельныя і можна праглядзець больш дэталева.
 
   0007pt6a_1
 
 0007sx60
      
0007tsh2
   
 0007yp25
  
0007za10
  
00080z3f
  
Каментары да праекта.
Асноўныя крыніцы - гэта пляны Фойгта і Фюрстэнгофа першай чвэрці XVIII ст., а таксама інвэнтар 1692 года, дзе многія будынкі падрабязна апісаныя. У другой палове XVIII ст. пляныроўка зьмянілася. Апісаньне арсэнала ў мяне на XVIII ст. (відаць, на канец дакладнай даты ў свой час ня выпісаў) і тут ужо нестыковачка ў рэканструкцыі. Такім чынам валы і растаноўка будынкаў на канец XVII - пачатак XVIII ст. Дарэчы, палац на дзядзінцы ўзгадваецца ў 1692 годзе як "стары", таму, відаць, ён быў збудаваны адразу па насыпаньні валоў да зімы 1655 г. 

Калі ў двух словах наконт верагоднасьці рэканструкцыі: найлепш дакладна адлюстраваны валы (па крыніцах) із даўжыня і шырыня, урэшце як і сама форма цытадэлі, якія ўзяты з даволі дакладных плянаў. Дарэчы, памер квадрата дзядзінца атрымаўся блізу 100х100 м., а паводле абмераў плошчы цытадэлі ў п.п. ХІХ ст. удалося высьветліць памер дзядзінца, які тады раўняўся 97х97 м. Профіль вала і рва ўзяты з табліц Фрэйтага.

Далей горш: пра будынкі ды і ня ўсе мы маем апісаньні ў інвэнтары 1692 г. і маем іх разьмяшчэньне на плянах, г.зн. што іх вонкавы выгляд даводзіцца рэканструяваць. Адразу за брамай ішла кардыгарда, дзе ўсё проста дзьве ізбы зь печамі, а між іх сенцы. Сам палац апісаны надзвычай заблытана і мой варыянт мае верагоднасны характар, хаця стараўся прыкласьці ўсе магчымыя інтэлектуальныя намаганьні, каб зразумець, што там стаяла.

З паўночнага боку ад палаца знаходзіўся шэраг будынкаў: арсенал, два сьпіхлеры, адзін зь якіх меў два паверхі і дзьвер звонку, таму я дазволіў сабе дафантазіраваць галерэю, падобна як і ў вядомым гарадзенскім лямусе. Каля гэтага лямуса у бастыёне стаіць мураваны арсенал, які быў адзіным мураваным будынкам і шматразова апісваўся і нават абмяраўся, таму з усіх астатніх ён найбольш праўдападобна выглядае.

Ну сьцежкі па самой цытадэлі - гэта, канечне, дапушчэньне. У мастах і варотах нічога асаблівага няма, акрамя хіба узвода перад брамаю, які зроблены па аналёгіі. Сама брама ўяўляла сабою просты праезд у вале абсыпаны зьверху зямлёй. Толькі пазьней яе пашырылі і надбудавалі другі паверх.

Артылерыя: маем толькі колькасьць гармат (32 спраўныя на лафэтах калібрам ад 1 да 6 фунтаў) на XVIII ст. Іх разьмяшчэньне па вале, устройства ў флянках амбразур, а на іншых месцах насыпаў-барбэтаў, як і прыкрыцьцё іх кашамі-габіёнамі - маё дадумваньне на аснове тагачаснай фартыфікацыйнай практыкі.
Пры наяўнасьці дакладных крыніц усё гэта можна будзе, канечне, зьмяніць.
   
 Radziwill.by дзякуе Волкаву Міколе  за адмыслова дасланы на наш сайт артыкул.