Страчаная спадчына
A_SILVER_THREE-PIECE_TEA_SERVICE__1785
 
Хацелася б дадаць яшчэ, наконт карцін і іншых рэчаў зь Нясьвіжа. Іх неабходна ўвесь час шукаць і набываць у Эўропе. Напрыклад, на прэстыжных аўкцыёнах кшталту Сотбіз, Крысьціз. Там хаця б раз на год выстаўляюць сапраўды вартыя рэчы з розных радзівілаўскіх калекцый. Кошты напраўду цалкам рэальныя: 10.000-50.000 эўра, у адрозьненьні ад мясцовых фантастаў-барыгаў антыкварыятам, якія то за мэтрычную кнігу, скрадзеную за бальшавікамі, патрабуюць 1.000 даляраў, то паўтара мільёна за карціну XVIII ст. зь Нясьвіжа... 
Гэта павінны рабіць супрацоўнікі музэяў (нацыянальнага, яго філіі ў Міры, а таксама музэю ў Нясьвіжы). Мажліва з падтрымкаю Дома Радзівілаў (прынамсі кн. Мацей гэтым займаецца самастойна), якія ўсяляк дапамагаюць сваёй скрадзенае колішняе рэзыдэнцыі, і таварыства сяброў Нясьвіжа. Дзьве рэчы, якія выстаўлены ў Крысьціз у студзіне 2011 г., можна набыць і зараз--фота вышэй і ніжэй. Партрэт, дарэчы, пэндзьля самога вялікага Джавані Бальдзіні... Фота з сайту http://www.christies.com/
   
Giovanni_Boldini_Princess_Radziwill_with_a_red_ribbon_around_her_neck
Джавані Бальдзіні.
                 
 Глядзіце таксама, якія рэчы магла б ужо вярнуць наша краіна, калі б адказныя людзі хаця б крыху займаліся тым, чым яны павінны займацца. Каб потымне было сорамна за такія вось "музэі". 
    
4198165456
    
Два партрэта нямецкае школы, канец XVIII ст.: кн. Геранім Вінцэнты Радзівіл (1759-1786), клецкі ардынат, вялікі падкаморы літоўскі, з сынам Дамінікам Геранімам (1786–1813), апошнім зь нясьвіскіх Радзівілаў, і яго жонка кн. Сафія Фрэдэрыка Турн-і-Таксіс (1758-1800). Паходзіць зь іх палацу ў Верках (Вільня). Прададзены ў 2004 г. за 21.600 эўра...
   
46768798
   
Кандэлябры. Францыя, 1745-1749 гг. Паходзяць са збораў Радзівілаў. Прададзены ў 2005 г. за 36.750 эўра. 
    
46546046
    
Сядло. Францыя, 1655-1670 гг. Паходзіць зь нясьвіскае збраёўні Радзівілаў. Прададзены ў 2003 г. за 19.200 брытанскіх фунтаў.
   
7872412321
  
Шалом, Нямеччына (Браўншвайг?), 1535-1540 гг. Паходзіць зь нясьвіскае збраёўні Радзівілаў. Прададзены ў 2003 г. за 18.000 брытанскіх фунтаў.
   
4654640465
      
Конскі шанфрон у максіміліянаўскім стылі, Нюрнбэрг, 1510-1515 гг. Паходзіць зь нясьвіскае збраёўні Радзівілаў. Прададзены ў 2005 г. за 33.600 эўра.
  
16516164601
   
Конскі шанфрон у максіміліянаўскім стылі, Нюрнбэрг, 1520-я гг. Паходзіць зь нясьвіскае збраёўні Радзівілаў. Прададзены ў 2004 г. за 7.800 брытанскіх фунтаў.
   
Radziwill.by дзякуе Магістру гісторыі Кірылу Карлюку за дасланы артыкул.