Адзіная Нясьвіская гармата
Гэта, насамрэч, адзіная арыгінальная нясьвіская гарматы, якая ў хуткай будучыні будзе абараняць гонар замка перад натоўпамі турыстаў. Я маю на ўвазе гармату, якую колькі месяцаў назад знайшлі ў пад час чысткі замкавага рова. У пачатку студзеня мне пашчасьціла патрапіць у Нясьвіж, каб аглядзець гармату. І ... мушу Вам прызнацца яна проста непрыступная ў пытаньні атрыбуцыі.
Што пакуль магу напісаць. Гармата адліта жалеза (хаця я зь цяжкасьцю разьбіраюся ў мэталах, аднак на гэта ўказвае іржа, якая яе апанавала). Калібр - 10 см. Вагамер адпаведна - 6,5 фунтаў, інымі словамі страляла жалезнымі ядрамі вагой 6,5 фунтаў (каля за 3 кг). паводле клясыфікацыі XVI-XVIII ст. - актава, ці восьмая частка картаўны (картаўна мела вагамер 48 фунтаў). Даўжыня гарматы 240 см, ці 24 калібры, што дазваляе аднесьці да кароткіх гармат (паводле Т.Новака). І гэта ўсё((( ... ніводнай інскрыпцыі, ні самага просьценькага значка, хаця б хто што на ёй нацарапаў. Таму яшчэ адна займальная загадка на  будучае.) 
Але глядзіце самі на яе адзіную:
                 
iuzioiuo
       
gtetzrtztr
  
luol9lo
  
rewrwerwe
  
treteter
    
rtztrzt
   
ztrzrtzrt
       
Будзем спадзявацца, яна ня доўга будзе адна сумаваць і прычакае сабе мужную кампанію.
   
Radziwill.by дзякуе Волкаву Міколе за артыкул і фатаграфіі.