Радзівілаўскія чытані (1 этап)

 

 

Сёлета спаўняецца 340 гадоў з дня сьмерці, а ў 2010 годзе будуць адзначаныя 390-ыя ўгодкі знакамітага дзяржаўнага і ваеннага дзеяча Вялікага Княства Літоўскага, мецэната і таленавітага творцы князя Багуслава Радзівіла (1620-1669). Даты ня вельмі круглыя, але ўдзячныя жодзінцы арганізавалі чытаньні, прысьвечаныя памяці заснавальніка іх горада. Праводзяцца яны з ініцыятывы краязнаўчага музея і называюцца “Роля роду Радзівілаў у гісторыі Беларусі”. Гарадскі этап чытаньняў праходзіў

23 сьнежня 2009 года ў Маладзёвым цэнтры (г.Жодзіна, пр. Міру, 20). На ім былі прадстаўлены два дзесяткі прац і дасьледваньняў, прызнаных самымі цікавымі ў школах і іншых навучальных установах горада. Паліна Салівончык (СШ №8) прадставіла радавод “Я з роду Радзівілаў”, Алесь Шастаковіч (СШ №5) зачытаў рэферат “Жанчыны роду Радзівілаў”, Ксенія Ляўко і Кацярына Толкач (школа-інтэрнат) прэзентавалі дасьледваньне “Княгіня Марыя Магдаліна Радзівіл – беларуская патрыётка і мецэнатка”, Кацярына Мельнік (гімназія №1) зачытала эсэ “Паланэз №13 ля мінор”, Ганна Лахоўская (СШ №9) абнародвала дасьледваньне “Радзівілы на абшарах Вялікага княства Літоўскага”, а гісторык Міхась Краўцэвіч выступіў з паведамленьнем “Радзівілаўская сімволіка ў геральдыцы”, З асаблівай і зразумелай цікавасьцю былі ўспрыняты дасьледваньне Марыны Гардзейка (СШ №2) “Багуслаў Радзівіл”, відэа-праект Лізаветы Тарасевіч і Юліі Машковіч (СШ №6) “Знаёмства з Багуславам Радзівілам”, архітэктурны праект Паліны Сіваковай і Любові Сіліч (СШ №7) “Плошча і праект помніка Багуславу Радзівілу”, а таксама праект “Карчма-музей “У Багуслава” Насты Мартысюк, Антона Гары, Ксеніі Калесьнікавай, Насты Красоўскай і Марка Грыня (гімназія №1). Вяла імпрэзу дырэктарка краязнаўчага музея Ірына Супрановіч, а ў складзе аўтарытэтнага журы поруч з аўтарам гэтых радкоў, які спрэзентаваў у прызавы фонд тры дзесяткі кніжных тамоў, былі гісторыкі, мастацтвазнаўцы, педагогі. Мімаволі думалася, што якіх пятнаццаць-дваццаць гадоў таму ўявіць падобныя чытаньні было немагчыма, бо школьнікі пісалі выключна пра савецкіх герояў, найчасьцей створаных ідэолагамі-сталіністамі...

 

 

Аўдыторыя складала каля ста чалавек – пераважна вучні і навучэнцы, студэнты, настаўнікі і выкладчыкі, журналісты... У красавіку 2010 года ў Жодзіне будзе праведзены другі, міжнародны этап чытаньняў, удзел у якім возьмуць знакамітыя айчынныя і замежныя вучоныя, дасьледчыкі, краязнаўцы, літаратары і мастакі.

 

 

Напоминаем, что второй этап конференции пройдет весной 2010 года и соберет исследователей и победителей предыдущего этапа. Тем не менее, принять участие во втором этапе конференции сможет любой, подавший заявку на свое участие. Подведение окончательных итогов запланировано на конец апреля будущего года.

Как известно, Жодино основал в 17 веке Богуслав Радзивилл (1620-1669). В нынешнем году исполняется 340 лет со дня смерти князя Богуслава, а в следующем, 2010 году – 390 лет со дня рождения. Воздавая дать памяти основателю, Жодинский городской исполнительный комитет принял решение провести в городе «Радзивилловские чтения». Научно-практическая конференция проводится в два этапа. Октябрь – декабрь 2009 года – первый этап, основными участниками которого являются учителя и учащиеся средних школ города. Его итоги будут подводиться 21 декабря. Лучшие работы примут участие во втором этапе, который стартует в январе 2010 года и завершится в конце апреля проведением научно-практической конференции. В научно-практической конференции «Радзивилловские чтения» могут принять участие работники архивов, музеев, научные работники Академии наук Беларуси и высших учебных заведений, студенты, деятели искусства, учителя, учащиеся и все, кто интересуется историей рода Радзивиллов. Научно-практическая конференция не ограничивается только научными рефератами. Здесь предусматриваются самые различные номинации: научные работы, литературные, музыкальные, драматические, художественные произведения, архитектурные проекты, скульптурные композиции и другие.

Заявки на участие в научно-практической конференции «Радзивилловские чтения» принимаются по адресу: г. Жодино, ул. Куприянова, 15, тел./факс 8-01775-2-83-68.

 

Radziwill.by дзякуе Уладзіміру Сіўчыкаву, пісьменніку і выдаўцу, сябры Арганізацыйнага камітэту Радзівілаўскіх чытаньняў за дасланую інфармацыю.