Пяты міжнародны кангрэс беларусістаў.
 

На мінулым тыдні ў чацвер-пятніцу амаль не заўважаны СМІ прайшоў пяты міжнародны кангрэс беларусістаў. Натуральна, ён быў прысвечаны ў тым ліку і беларускай гістарычнай спадчыне, не абмінуўшы і радзівілаўскую тэму. У прыватнасці, на бібліяграфічнай часцы мерапрыемства абмяркоўвалася праблема былога кніжнага збора князеў Радзівілаў, які толькі ў нясвіжскай сваей часцы да 1772 года налічваў больш 20 000 тамоў і з'яўляўся адным з багацейшых прыватных кнігазбораў на тэрыторыі ВКЛ. Нагадаю, што тая слынная

бібліятэка ў канцы 18 ст. была вывезена Бібікавым ў Санкт-Пецярбург. Пасля аднаўлення Нясвіжа ў сярэдзіне 19 стагоддзя, Радзівілы сабралі бібліятэку нанова, хоць і не такую ўжо багатую. Тая, апошняя бібліятэка ў 1939 годзе была расфарміравана і патрапіла ў 3 цяперашніх дзяржаўных бібліятэкі: Прэзідэнцкую, бібліятэку АН РБ, і Нацыянальную бібліятэку РБ.Сярод дакладчыкаў былі прадстаўнікі аддзелаў рэдкай кнігі двух з гэтых бібліятэк. 

 

Прамаўляе загадчык аддзелу РК Прэзідэнцкай бібліятэкі Валерый Герасімаў  
 
 
На цяперашні час з ініцыятывы ЮНЭСКА, былая радзівілаўская бібліятэка пачынае пераўтварацца ў лічбавы фармат. Вось ужо некалькі гадоў старадаўнія кнігі вывучаюцца, апісваюцца, скануюцца, заносяцца ў агульную базу. Ужо пабачылі свет першая і другая частка "Радзівіліяды" ад Нацыянальная бібліятэкі на кампакт-дысках. Але прадстаўленая там толькі невялікая,  пакуль што частка радзівілаўскай кніжнай калекцыі. Пра гэтыя выданні пісалася ўжо раней. Што да плену сеняшняй працы нашых бібліеграфаў над старажытнымі  кнігамі продкаў, дык вельмі спадабалася выданне аддзелу рэдкай кнігі Нацыянальнай бібліятэкі "Кнігазбор роду Храптовічаў". Цяжка было б пераацаніць ролю шчорсаўскай бібліятэкі ў гісторыі айчыннай бібліяграфічнай справы  ды збіральніцтва, таму выдатна аформлены і складзены з адсканаваных старонак фаліянтаў той бібліятэкі дыск стаўся сапраўды выдатным сюрпрызам ад Таццяны Іванаўны Рошчынай (зам.загадчыка РК НБ РБ). Вось так ен выглядае.  
 
 
 
 
 
Таццяна Іванаўна прэзентуе дыск.
 
 
А вось ен сам.  
 
Яна ж паабяцала, што прыкладна вось ў такім прыгожым і зручным фармаце выйдзе і бібліятэка Радзівілаў, праўда калі тое адбудзецца, пакуль невядома. Мяркую, без дапамогі radziwill.by не абыдзецца:) Але ж добра, што падобная дзейнасць ужо праводзіцца, гэта дае надзею. Другім дакладам "радзівілаўскай" тэматыкі ў праграме другога дня кангрэса, што адбыўся  ў Інстытуце гісторыі АН РБ быў выступ Галіны Матус пра паэму-эпапею Яна Радвана да Мікалая Радзівіла, напісаную яшчэ ў 1592 годзе. Сапраўды вельмі цікавы ды пазнавальны выступ-апавяданне пазнаеміў не толькі навукоўцаў, але і аматараў радзівілаўскае гісторыі з гэтым малавядомым, але ж каштоўным літаратурным помнікам. Захацелася прачытаць яго цалкам, а мо пасля і выкласці для ўсіх цікаўных на старонках сайту? 
 
Галіна Матус рыхтуецца да выступлення 
 
Вядучая блоку: Жана Некрашэвіч-Кароткая, аўтарка кнігі аб творчасці Ф.У.Радзівіл  
У дадатак скажу, што атмасфера на кангрэсе была вельмі творчая, стваральная. Паслухаць і выступіць з'яхаліся мноства навукоўцаў і спецыялістаў не толькі з Беларусі, але з Украіны, Расіі і Польшчы. Да гонару ўдзельнікаў, абсалютная бальшыня выступоўцаў дакладалі па-беларуску. Асабіста я маў гонар пазнаеміцца ды пазнаеміць некаторых вядомых навукоўцаў з праектам radziwill.by. Прыемна, што людзі навукі, не толькі вельмі прыязна поставіліся да нашага праекта, але і далі дазвол на публікацыю некаторых сваіх артыкулаў на старонках сайту. Адным словам прыемна было напаткаць новых аўтараў і атрымаць садзейнасць прафесіяналаў аматарскаму гістарычнаму праекту. Лічу гэта добрым падарункам да дня нараджэння сайта (1 чэрвеня:).  ДЗЯКУЙ!