Библиотека

На этой страничке вы найдете подборку книг на белорусском и русском языках, посвященных Радзивиллам, и изданных в разное время для различного круга читателей: от школьников до специалистов и историков. Большинство этих книг можно найти в крупной библиотеке. Книги размещены от наиболее известных и популярных до научных сборников, представляющих интерес для более глубокого изучения истории Радзивиллов. Каждую книжку можно немного почитать кликнув на ее фото. Анонсы новых книг будут публиковаться на титульной странице в  Новостях.

  

К.Я. Шышыгіна-Патоцкая "Нясвіж і Радзівілы" Мн. 2002

 

Нясвіж і Радзівілы

 

 Кніга сталася вынікам працы усяго жыцця, што прысвяціла роднаму гораду Клаўдзія Якаўлеўна Шышыгіна-Патоцкая. З пачатку 80-х гг. займалася яна дзеямі Нясвіжа і, натуральна, гісторыяй яго гаспадароў-князеў Радзівілаў, сталася аўтаркай шэрагу кніг, дзясяткаў артыкулаў. Гэтая кніга-перапрацаванае выданне папярэдніх "Скарбаў Нясвіжа". Праца вытрымала 2 выданні і другое выданне-апошняе прыжыццевае, таму знайсці кнігу можна хіба толькі ў бібліятэках і кніжных крамах Нясвіжа. Чытаецца кніга легка і захапляльна, таму ідэальна падыходзіць для знаемства в Нясвіжам і Радзівіламі, а таксама адкрывае новыя старонкі для дасведчаных ужо чытачоў. Легенды пра Нясвіж з гэтае кнігi можна прачытаць тут.

 

К.Я. Шышыгіна-Патоцкая "Каханне стагоддзя". Мн.1997

 

Каханне стагоддзя

 

У кнізе распавядаецца трагічная і адначасова рамантычная гісторыя кахання караля польскага Жыгімонта Аўгуста і Барбары Радзівіл, якую сучаснікі называюць "Джульетай беларускага сераднявечча". Кніга напісана ў легкай і захапляльнай манеры легенды-апавядання і адрасуецца ўсім: і дзіцячай і дарослай аўдыторыі. 

 

И. Масленицына, Н.Богодзяж. "Радзивиллы-несвижские короли" Мн.1997

 

Радзивиллы-несвижские короли

 

Безумно интересно и увлекательно написанные для широкого круга даже неискушенных в истории читателей, новеллы о судьбах и биографиях известнейших представителей рода Радзивиллов, живших в Несвиже преимущественно в 16 ст. Очень популярно и легко изложенные действительно имевшие место исторические факты из семейной хроники княжеской семьи делают эту книгу (первую из серии) пожалуй самой рекомендуемой для людей, начинающих знакомиться с нашей историей и просто для приятного чтения. Книгу можно приобрести с автографами авторов с помощью нашего сайта.

 

И. Масленицына, Н.Богодзяж. "Радзивиллы в эпоху интриг и авантюр " Мн.2003

 

P1130453

 

Вторая замечательная книга из серии биографических новелл о Радзивиллах. Книга охватывает сложный и захватывающий период нашей истории 17 столетия, эпоху войн, подвигов, измен, верной дружбы и святой любви. Авторы мастерски описывают события тех времен и его героев-Радзивиллов. Читается книга на одном дыхании и как и первый том, иллюстрирована портретами княжеской семьи. Книгу можно приобрести с автографами авторов с помощью нашего сайта.

 

К.Я. Шишигина-Потоцкая. "Легенды Несвижа" Мн.1997

 

Легенды Несвижа

 

Сборник интереснейших легенд древнего города, многие из которых впервые увидели свет на страницах книг писательницы, а некоторые воссозданы по крупицам из рассказов старожилов и обрывков старинных хроник. Именно в этой книге вы узнаете, откуда пошло название города, тайну радзивилловских сокровищ, загадки древнего замка, нравы несвижских князей, красивое предание о несвижском замковом призраке--"Черной даме", спуститесь в холодные чертоги родовой усыпальницы с ее леденящими кровь загадками. Книга даже больше написана как художественная, чем научно-популярная и оттого читается на одном дыхании. Рекомендуется для всех. 

 

В. Хурсік "Белы лебедзь у промнях славы" Мн. 2001

 

Белы лебедзь у промнях славы

 

Кніга, цалкам прысвечаная незаслужана забытай нашай беларускай мецэнатцы Магдалене з Завішаў Радзівілавай і асвятляе цікавы і разам з тым шматпакутны жыццевы шлях гэтай жанчыны з Вялікай літары, што прыйшоўся на час рэвалюцый, сусветных войнаў, і быў напоўнены агульнаграмадскімі і глыбока асабістымі перажываннямі, самаахвярствам і дабрачынный дзейнасцю. Кніжка напісана цікава і падае шматлікія, ўжо забытыя, але не менш ад таго слаўныя старонкі бяграфіі славутай нашай зямлячкі. Рэкамендуецца ўсім, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі.

 

"Францішка Уршуля Радзівіл". Беларускі кнігазбор. Мн.2003

 

Францішка Уршуля Радзівіл

 

Унікальны ў сваім родзе зборнік твораў слыннай прадстаўніцы радзівілаўскага роду, стваральніцы першага на Беларусі ў 18 ст. прыгоннага аматарскага тэатра, і аўтаркі пастановак для яго рэпертуара. Амаль усе творы даўняй пісьменніцы: п'есы, вершы, лісты да мужа, трактаты і г.д. друкуюцца ўпершыню. Кніга-своеасаблівая хрэстаматыя жыцця жонкі беларускага магната 18 стагоддзя з яе радасцямі і бедамі, вайной і балямі, эпідэміямі і паляваннямі, тугой аб мужавым ад'ездзе і шчасцем доўгачаканых сустрэч. Рэкамендуецца ўсім.

 

Ю. І. Крашэўскі "Апошнія хвіліны князя ваяводы Пане каханку". Крыніца №3, 1998 г.

 

Крыніца №40, 1998 г.

 

Нельга не абысці па-за ўвагай пераклад аповесці выдатнага польскага гістарычнага пісьменніка Юзафа Крашэўскага. Мастацкі твор, заснаваны на рэальных падзеях канца 18 стагоддзя яскрава і таленавіта напісаны праз паўсотню гадоў па успамінах і мемуарах сучаснікаў захапляе і ад яго нельга адарвацца, пакуль, нарэшце, не прачытаеш увесь. Нават на польскай мове. Цяпер дзякуючы перакладчыцкаму майстэрству Васіля Семухі можам чытаць той твор і па-беларуску. Рэкамендуецца усім, хто цікавіцца гісторыяй Бацькаўшчыны. Поўны тэкст аповесці можна прачытать ці спампаваць адсюль.

 

Кніга жыццяў і хаджэнняў. Пэрэгрынація або паломніцтва Ясна асветленага Князя Ягамосці Мікалая Крыштофа Радзівіла ў Святую зямлю. Мн.1994

 

Кніга жыццяў і хаджэнняў

 

Твор, напісаны самім нясвіжскім князем Радзівілам пасля свайго падарожжа ў Сірыю, Палесціну, Егіпет, Іерусалім і г.д. Кніга, напісаная па-лаціне, друкавалася з пачатку 17 стагоддзя больш 20 разоў і была перакладзена на польскую, рускую і цяперака беларускую мовы, стаўшыся своеасаблівым бестселлерам аб прыгодах і падарожжах беларускага князя ў чужаземныя і загадкавыя далекія заморскія краіны. Да князя Радзівіла Сіроткі, толькі лічаныя беларусы ды палякі рызыкавалі адважыцца на такую далекую вандроўку, таму кніга была асноўнай энцыклапедыяй для насельнікаў Рэчы Паспалітай па краях Афрыкі, яе гісторыі, уладзе, насельніцтву, звычаях, жывельным свеце, эканоміцы, прыродзе і г.д., бо князь Радзівіл меў звычай апісваць усе гэта разам з духоўнымі і рэлігійнымі святынямі, храмамі ды іншымі старажытнымі і святымі месцамі. Перасекшы пешкам, конна, морам, пустэчай і лясамі тысячы кіламетраў, дзеннік зямляка-падарожніка штораз больш папаўняецца ўсе новымі прыгодамі і назіраннямі і ўяўляе сапраўдны скарб для цікаўнага чытача. Такія творы трэба было б ўключыць у школьную праграму. Рэкамендуецца для ўсіх.

 

Арэшка В. «Дыярыуш князя Міхала Казіміра Радзiвiла Рыбанькі» Спадчына № 4,5 1994, №1,2,3,4,5,6 1995, №1,2,4 1996

 

Дыярыуш князя Міхала Казіміра Радзiвiла Рыбанькі

 

Першае выданне цікавага і непаўторнага ў сваім перакладзе з польскай мовы сярэдзіны 18 стагоддзя дзенніка нясвіжскага князя, што ўвайшоў у гісторыю пад мянушкай Рыбанька. Сеймікавыя пастановы, шумныя балі, вяселыя маскарады, падрабязнае апісанне святаў і цэрымоній, заходнееўрапейскіх манархічных двароў, палітычныя гульні і судовыя справы ды шмат што яшчэ--усе гэта дазволіць акунуцца ў сасскую эпоху Рэчы Паспалітай, апошнія блаславенныя яе гады напярэдадні падзелаў.

 

Альбрэхт Станіслаў Радзівіл. Дыярыуш аб падзеях у Польшчы. Спадчына №1,2,3 1996, №6 1995

 

Дыярыуш аб падзеях у Польшчы

 

Адзінае выданне па-беларуску дзенніка слыннага дзяржаўнага дзеяча Рэчы Паспалітай 17 ст. Князь Альбрэхт рэгулярна і не без пісьменніцакага талента распавядае аб найбольш цікавых дзяржаўных, палітычных ды ваенных падзеях, таму твор пастянна трымае чытача ў цікавай і крыху напружанай ды дынамічнай атмасферы пачатку 17 стагоддзя. Рэкамендуецца не толькі аматарам Радзівілаў, але і ўсім, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі.

 

"Несвиж и Мир". Путеводитель. Мн.2004

 

Несвиж и Мир

 

"Малая подорожная книжица" для тех, кто впервые едет на экскурсию по двум знаменитейшим в Беларуси местам. Путеводитель отличает от других прекрасно написанный лучшим экскурсоводом 2008 года А.Г. Вараввой текст и великолепные иллюстрации, а также приложенные небольшие карты окрестностей, чтобы было легче добраться и посмотреть все самые интересные места. Путеводитель переиздавался несколько раз и его можно легко купить и сейчас. 

 

О. Баженова "Радзивилловский Несвиж". Мн.2007

 

Радзивилловский Несвиж

 

 Обширная монография искусствоведа Ольги Баженовой рассказывает о несвижском костеле Божьего тела, досконально анализирует систему его росписей, высказывает ряд гипотез об их происхождении, повествует о времени их создания и мастерах-художниках, воплотивших на древних стенах несвижской святыни замысел князя-мецената. Книга написана интересно и охватывает множество доселе неизвестных фактов из истории несвижского придворного искусства живописи, однако к минусам можно отнести суховатый научный стиль повествования, перегруженность специальными терминами и тщательнейшее освещение темы росписей несвижского костела в ущерб истории других памятников радзивилловского Несвижа. Советую читать тем, кто глубоко интересуется Несвижем и костелом Божьего тела. Для того, чтобы прочитать книгу, кликните по ее изображению.

 

"Слуцкие пояса" Фотоальбом. Мн.2006

 

Слуцкие пояса

 

Уникальное издание великолепного качества полноцветных фотографий нашего изветнейшего во всем мире наследия--слуцких поясов и их краткое описание. К сожалению, теперь в Беларуси нет ни одного цельного экземпляра слуцкого пояса, и книга собрана по материалам экспонатов из Польши, России, Литвы, Украины и позволяет едвв ли не Книга рекомендуется как подарок, в том числе и для иностранцев--благо качество издания позволяет это. Один недостаток: цена. В 2007-2008 году на распродаже ее стоимость доходила до 50 тыс. рублей.

 

Г.И. Барышев "Театральная культура Белоруссии 18 века. Мн.1992

 

Театральная культура Белоруссии 18 века

 

Книга известного искусствоведа Гурия Барышева подробно и интересно, хоть и не без научной педантичности наряду с другими театрами того периода, рассказывает о несвижском придворном театре Радзивиллов 18 столетия, его постановках, репертуаре, артистах, знакомит с кратким содержанием представлений, дает иллюстрации театральных постанок. Рекомендуется любителям истории театра, искусства и всем, кто увлекается историей.

 

К.Я. Шышыгіна-Патоцкая "Скарбы Нясвіжа" Мн. 1993

 

Скарбы Нясвіжа

 

Калі не пашчасціла знайсці "Нясвіж і Радзівілы", дык магу параіць папярэдняе першае вялікае выданне нясвіжскай краязнаўцы і настаўніцы. Тыраж яе вялікі (10000), таму знайсці кнігу ў бібліятэках больш верагодна. Прыемны дадатак--падборка найбольш цікавых легендаў Нясвіжчыны. Рэкамендуецца і школьнікам і дарослым. 

 

У. Сыракомля "Добрыя весці" Мн. 1993 г.

 

Добрыя весці

 

Кніга-зборнік твораў вядомага нашага земляка і літаратурнага дзеяча 19 ст., складзена з вершаў і эссе, многія з якіх прысвечаны Нясвіжу і іншым радзівілаўскім маенткам, ці напісаны падчас працы Сыракомлі ў адміністрацыі князеў Радзівілаў. Кніга адлюстроўвае стан нясвіжскага і мірскака замкаў, мястэчак, навакольных весак на сярэдзіну 19 ст., Чытаецца хутка і легка. Рэкамендую ўсім цікаўным. 

 

Кніга "Памяць". Нясвіжскі раен. Мн.2001

 

Памяць

 

Чарговы вялікі том фундаментальнай серыі, прысвечаны Нясвіжчыне. Кніга захоўвае даведкі адначасна і па падпольна-бальшавісцкай барацьбе беларускага народа з адвечным прыгнетам класавых ворагаў і падзеі другой сусветнай вайны, і імены славутых сыноў нясвіжскай зямлі ад феадалізма да нашага часу. Разам з тым, шмат увагі ўдзяляецца гісторыі Нясвіжчыны, яе помнікам, матэрыяльный і духоўнай культуры рэгіена, біяграфіям княжацкіх постацяў, што ўнеслі свой уклад у тутэйшыя мясціны. Кніга разбіта на артыкулы і чытаецца часткова па тэмах зацікаўленых. 

 

"Жывапіс Беларусі XII-XVIII стагоддзяў" Мн. 1981

 

Жывапіс Беларусі XII-XVIII стагоддзяў

 

Кніга пад гэтай назват шмат разоў перавыдавалася і цікавая тым, што на аркушах буйнога фармату прадстаўляе сямейную галерэю партрэтаў Радзівілаў, дакладней тыя зборы іх, што мае Нацыянальны мастацкі музей РБ. Да партрэтаў дадазены невялікія звесткі аб іхняй гісторыі, часам супярэчлівыя ў розных выданнях. Кніга рэкамендуецца тым, хто не мае часу наведаць згаданы музей, альбо хоча займець якасныя выявы партэтаў для ўласнай калекцыі-ў музею, да якога ўсе-ткі раю дайсці, арыгіналы глядзяцца значна і значна лепш.:) 

 

"Гістарычны партрэт Вялікага княства Літоўскага 16-18 ст". Каталог. Мн.2006

 

Гістарычны партрэт Вялікага княства Літоўскага 16-18 ст

 

У тым каталогу можна знайсці выявы (хоць і невялікія) партрэтаў з калекцыі Радзівілаў, а таксама невялікая звесткі аб іх. Каталог адрозны аб кнігі "Беларускае мастацтва", бо гэты партэтны збор знаходзіцца ў Дзяржаўным музею гісторыі і культуры Беларусі. Рэкамендуецца тым, хто цікавіцца старажытным мастацтвам і ўласна зборамі Радзівілаў.

 

М. Яніцкая "Беларускае мастацкае шкло" Мн. 1977

 

Беларускае мастацкае шкло

 

Адзіная ў сваім родзе манаграфія ў Беларусі, прысвечаная беларускаму шкларобству пераважна 18 стагоддзя і пераважна радзівілаўскіх мануфактур ва Урэччы, Налібоках і г.д. Прыводзяцца гісторыі ўзнікнення такіх прадпрыемстваў, іхняя структура і прынцып работы, асартымент вырабаў. Кніга разлічана тых, хто ўжо атрымаў першасныя звесткі па гэтай тэме і змяшчае вялікую колькасць фота з вырабамі старадаўняга шкларобстві не толькі беларускіх, але і замежных музеяў.

 

Вяртанне-7. "Нясвіжскія зборы Радзівілаў" Мн.2002

 

Вяртанне-7

 

Зборнік навуковых артыкулаў, што асвятляюць і аналізуюць тэму радзівілаўскіх музейных рэчаў, некалі былых у зборах княжацкай сям'і, а цяпер раздробленых па шматлікіх музеях розных краін. Тут можна даведацца, дзе падзелася і дзе цяпер знаходзіцца радзівілаўская каштоўная зброя, старажытны посуд, слуцкія паясы, мэбля і карціны, рэчы родавай скарбніцы. Кніга адрасуецца спецыялістам музейнай справы і ўсім зацікаўленым. Але ж, усе-такі больш для спецыялістаў ды абазнаным у даследваннях старасвецкай спадчыны. Поўны тэкст зборніка можна прачытаць ці спампаваць тут.

 

"Музы Нясвіжа" Матэрыялы навукова-практычнай канферэнцыі. Мн.1997

 

Музы Нясвіжа

 

 Серыя зборнікаў, што выдаецца з 1997 года і складаецца з дакладаў навукоўцаў--удзельнікаў штогадовай навукова-практычнай канферэнцыі фестывалю "Музы Нясвіжа". У зборніках есць і новыя цікавыя і дагэтуль невядомыя гістарычныя стронкі проста са свежых даследванняў, а таксама і проста перепрацоўкі старых артыкулаў тых навукоўцаў. Працы падыходзяць для больш глыбокага вывучэння радзівілаўскае спадчыны, але знайсці іх у крамах ці бібліятэках-марная справа, бо тыраж кожнага 50-75 паасобнікаў. Знайсці іх можна толькі ў бібліятэцы інстытута праблем культуры, які з'яўляецца ініцыятарам выдання. 

 

"Мірскі замак як гісторыка-культурны феномен XV-XX ст. Новыя даследванні" 29 мая 2004 года. Мн.2004

 

Мірскі замак...

 

Зборнік даследванняў, прадстаўлены навукоўцамі на чарговай канферэнцыі ў Міры. Есць шмат новых матэрыялаў, што ўпершыню друкуюцца на старонках зборніка, вытрымкі з архіўных крыніц, разгорнуты спіс літаратуры, і т.п. Артыкулы тычацца ў асноўным гісторыі замку ў Міры. Адрасаваны спецыялістам і ўсім, хто мае пачатковыя веды ў гістарычнай плыні і цікавіцца падобнымі працамі.

 

"На шляхах да ўзаемаразумення". Навуковы зборнік Мн. 2000

 

Клікнуць, каб спампаваць артыкулы аб Радзівілу Сіротку

 

Зборнік укладзены з матэрыялаў трох міжнародных навуковых сустрэч, якія адбыліся ў 1999 г. і асноўнай тэмай якіх было грамадска-культурнае ўзаемадзеяньне Беларусі і суседніх краін. У першы раздзел увайшлі даклады, прачытаныя на беларуска-польскім форуме, другі прысьвечаны асобе і спадчыне вядомага дзеяча Вялікага Княства Літоўскага Мікалая Крыштофа Радзівіла Сіроткі (1549—1616), трэці – беларускага і расійскага вучонага-асьветніка Браніслава Эпімаха-Шыпілы (1859—1934).  Прапаную азнаеміцца з артыкуламі, прысвечанымі асобе князя Радзівіла. Для таго, каб спампаваць, клікніце па  ілюстрацыі кніжкі.

 

 

Ж. Некрашэвіч-Кароткая.  Нясвіжская Мельпамена

 

Клікні, каб спампаваць

 

У манаграфіі ўпершыню ў беларускім літаратуразнаўстве даследаваны арыгінальныя камедыі, трагедыі і оперы княгіні Францішкі Уршулі Радзівіл. На шырокім культуралагічным фоне вывучаецца гісторыя нясвіжскага прыдворнага тэатра да сярэдзіны XVIII стагоддзя, робяцца абагульняючыя высновы пра спецыфіку прыдворнай тэатральнай культуры на Беларусі, пра яе сувязь з заходнееўрапейскай культурнай традыцыяй і гістарычнае значэнне творчасці нясвіжскай аўтаркі. Асаблівая ўвага надаецца аналізу крыніц сюжэтных запазычанняў у п'есах У. Радзівіл, вывучэнню іх ідэйна-мастацкай спецыфікі. Разлічана на спеціялістаў па старажытнай літаратуры і культуры Беларусі, вучоных-філолагаў, мастацтвазнаўцаў, а таксама выкладчыкаў і студэнтаў ВНУ. Каб спампаваць усю кніжку, клікніце па фота.

 

Багуслаў Радзівіл. Аўтабіяграфія.

 

 

Багуслаў Радзівіл, сын віленскага кашталяна Януша Радзівіла і Лізаветы Соф'і Гагенцолерн, быў ў розныя перыяды свайго жыцця літоўскім харунжым, канюшым, генеральным губернатарам Прускага герцагства. Жыццё гэтага чалавека было надзвычай насычаным, поўнілася супярэчлівымі фактамі і разнастайнымі цікавосткамі. Уклад. і пасляслоўе Ул.Сіўчыкава, прадмова Г.Літвіна, пер. з пол. мовы А.Бутэвіч, Ул.Сіўчыкаў. -- Мн.: Радыёла-плюс, 2009. -- 212 с.: іл.

 

Сямейная муза/паэзія Францішкі Уршулі Радзівіл
Русецкая Наталля

Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2006
Выдавец: Кнігазбор
Памеры: 212с.

Францішкa Уршуля Радзівіл (1705–1753), вядомая як першая жанчына-драматург у Рэчы Паспалітай, была таксама таленавітай паэткай. Аўтарка кнігі прасочвае эвалюцыю паэтычнай творчасці Ф. У. Радзівіл ад вершаваных лістоў да сатырычных і рэлігійна-метафізічных твораў, асаблівую ўвагу звяртае на любоўную лірыку — новую з’яву ў тагачаснай літаратуры Беларусі. У дадатку змешчаны новыя пераклады вершаў Ф. У. Радзівіл, якія не ўвайшлі ў выдадзены «Беларускім кнігазборам» том «Выбраныя творы» (2003). Кніга вартая ўвагі даследчыкаў, студэнтаў, усіх аматараў паэтычнага слова.

 

А. Рукаль

"На службе князя Радзівіла"

 

 naslu

   

 

Месца выхаду: Менск

Дата выхаду: 2010

Рэдактар: Унучак Андрусь, Сямёнава Воля, Дзенісюк Сьвятлана

Мастацкі рэдактар: Гецэвіч Ю., Лазуровіч В.

Выдавец: Кампанія Творчасьць

Памеры: 176с.

Катэгорыя: Мастацкая літаратура

        

 

Аповесьць “На службе князя Радзівіла” прысьвечана падзеям Інфлянцкай вайны другой паловы XVI стагодзьдзя. На старонках твору паўстаюць гістарычныя постаці вялікага князя літоўскага Жыгімонта Аўгуста, канцлера Вялікага Княства Літоўскага і ваяводы віленскага князя Мікалая Радзівіла Чорнага, найвышэйшага гетмана літоўскага князя Мікалая Радзівіла Рудога і іншыя.