Літоўскае гаспадарства ў сэрцы Франконіі

frankonia1

 

Шырокую вядомасць магнацкі род Радзівілаў атрымаў дзеля сваіх велізарных багаццяў, палітычных уплываў і удзелу ў самых розных вялікіх гістарычных падзеях Вялікага Княства Літоўскага і Еўропы. Аднак малавядома, што іх ўладанні ахоплівалі ня толькі велізарныя абшары ў Рэчы Папалітай. Дом Радзівілаў мог пахваліцца нават маёнткам у самым сэрцы Нямеччыны! Гаворка пра адно з найпрыгажэйшых мястэчак Фогтланда,

 
РЫХТУЮ САМОТУ, КАЛІ ЎЗДЫМАЮ ЧОРНУЮ ХВАЛЮ.
0008wx7p
  
Хацеў бы прэзэнтаваць шаноўнаму спадарству свой ўлюбёны шэдэўр рукі Мольцфэльдта - ГІДРУ (HYDRA)!
Як ўжо зь першага здымка стала бачна, ў мольцфэльдтаўскіх гарматах тлумачыць назву непатрэбна кінуўшы вокам на саму гармату. Сымболіка ясная і моцная. У гэтых мольцфэльдтаўскіх гарматах мяне надзвычай захапляе таксама спалучэньне новай тэхнікі вайны (і сам замак і гарматы для яго былі на ўзроні тагачаснай фартыфікацыйнай і артылерыйскай веды), але і містычнасьць, якой імкнуліся надзяліць гэтыя бязьлітасныя
 
Веска Семакава
Заснаваная ў пачатку XVII ст. кн. Мікалаем Крыштафам Радзівілам Сіроткай, адна з вольных рамесьніцкіх вёсак (сталяры, шкляры), якая хутка разраслася. Семакава/Сімакава ўпершыню згадваецца ў інвэртарах першае паловы XVII ст. У інвэнтары 1647 г. вёска пазначана як адно з самых вялікіх паселішчаў Мірскага ґрафства (разам зь Вялікім Сялом, Любна ды больш дробнымі – Беражна, Радунь, Агароднікі). Сама назва паходзіць ад імя Сямён або Серафім (скарочана Сіма) з дабаўленьнем канчатку -ава, прадуктыўнага як раз для гэтага часу. Прынамсі мае выпадковыя “знаходкі” на дзедавай сядзібе (барацінкі, кераміка XVII ст. і інш.) таксама сьведчаць аб гэтым. Мір быў буйным гандлёва-рамесьніцкім мястэчкам, таму зьяўленьне ў яго ваколіцах паселішча, якое арыентавалася на дрэваапрацоўку й выраб мэблі, не выпадкова. Адзін з такіх майстроў, сталяр Ярмаловіч зь Семакава, згадваецца ў дакумэнтах у зьвязку з рамонтнымі працамі ў Мірскім замку ў 1686-1689 гг., якія праводзіла кн. Кацярына з Сабескіх Радзівіл пасьля навалы Трынаццацігадовае вайны. У гэтых працах прымаў удзел і шкляр Сімакоўскі. 
 
 
Наш стыль: мястэчка Мір
miasteczka02
   
Мірская архітэктурная прастора - гэта далёка ня толькі замак. Гэта мястэчка з найбагацейшай традыцыяй у Старой Літве. 
XVII ст. Тры гістарычных часткі горада: Старое места, Менскае й Слонімскае прадмесьці, вуліцы з даўняй гісторыяй (Віленская, Вялікая, Слонімская/Жухавіцкая, Менская/Мірская, Татарская, Завальная, Царкоўная, Глухая й інш.). Прамавугольныя ў пляне валы, флянкіраваныя бастыёнамі, чатыры брамы адпаведна напрамкам гасьцінцаў: Віленская, Слонімская, Нясьвіская/Замкавая, Менская. Цэнтральны Рынкавы пляц, дзе знакамітыя мірскія кірмашы ў розны час адбываліся ад 4 да 6 разоў
 
Ці будзе мір пад Мірам?
Адна з хваравітых кропак аховы і рэстаўрацыі гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі – Мірскі замак. Цудоўны прыклад замкавага дойлідства Беларусі, які спалучыў у сябе рысы готыкі і рэнесансу, пярліна ў нашай культурнай скарбонкі, аб’ект, які ўваходзіць у Міжнародны спіс прыроднай і культурнай спадчыны.
Але нешта засмучае, калі да помніка прыязджаеш. Адразу ўзнікае шэраг прыкрых пытанняў да рэстаўрацыйных мерапрыемстваў, якія праводзяцца ў дадзены момант. Не хацелася б браць м абмяркоўваць самі замкавыя муры. Тут ёсць над чым спрачацца, над чым трэба дыскутаваць. У дадзены момант хацелася б звярнуць увагу на самае відавочнае – на тое, што робіцца вакол помніка, на так званае “добраўпарадкаванне”, якое ўвабрала ў сябе столькі жалезабетону, тратуарнай пліткі і ўсяго іншага, што замак на створаным сучасным фоне, асабліва ўлічыўшы пошлую ружовую афарбоўку, выглядае ні чым ня лепш загараднага катэджу
 
Тэзісы аб нейснаваньні герсы ў Мірскім замку
320x240 s320x2405 s320x2402
   
Тое, што будзе апісана ніжэй ужо амаль паўгады не давала спакою майму хвораму на фартыфікацыю розуму.
Расповед пойдзе пра дзівосны і ўжо, на вялікі жаль, нават ненавісны для многіх Мірскі замак. Уласна я чым больш прыязджаю ў замак, тым больш захапляюся самім фактам існаваньня такога выключнага па многіх парамэтрах помніка на нашых землях. Напраўду, ён уяўляецца мне чароўны прэзэнтам беларусам, які ўпарта адпіхваюцца ад рэшткаў гісторыі дасавецкага пэрыяду.  
Кожны сумленны турыст пасьля набыцьця квітку трапляе ў замак праз праход зроблены ў заходняй сьцяне. Пагадзіцеся ня самы ўрачысты прыём! Юры Ільінічы пры будаўніцтва замка уваход абазначыў магутнай шасціпавярховай вежай-брамай, у якой уласна зьмяшчаўся адзіны праезд
 
Сціплае абаянне Барбары Радзівіл
   
Хто не чуў пра Барбару Радзівіл - першую прыгажуню Вялікага княства Літоўскага і Каралеўства Польскага? І хто не ведае, што па старым нясвіжскім парку і пустэльным пакоям радзівілаўскага палаца кожную ноч вось ужо некалькі стагоддзяў блукае таямнічая Чорная Панна? Усё, вядома, упэўнены, што гэта і ёсць тая самая Барбара, нібы атручаная каралевай Бонай, падступнай маці мужа Барбары - вялікага князя Жыгімонта Аўгуста. Але туман, створаны за стагоддзі мноствам легенд, мае ўласцівасць часам рассейвацца. І праменьчыкам сонца, што прасякае смугу даўніны, становіцца звычайна які-небудзь трохі звар'яцелы навуковец, якому захацелася выкрыць міф, каб здабыць 
 
Слуцкія паясы: таямніцы знікнення і знаходак.
 
Надоечы з Масквы прыйшла добрая навіна. Слуцкія паясы з фондаў расійскага Дзяржаўнага гістарычнага музея будуць экспанавацца ў беларускім Нацыянальным мастацкім увесь час. Дамоўленасць дасягнута на ўзроўні міністраў культуры дзвюх краін Паўла Латушка і Аляксандра Аўдзеева. Аднак восем паясоў, якія зараз экспануюцца ў нашай сталіцы, у траўні вернуцца ў Маскву, але наўзамен прыбудуць іншыя, паведаміў дырэктар музея Ўладзімір Пракапцоў. І так паціху ўсе слуцкія шэдэўры, а іх у ДГМ 80, пабываюць на гістарычнай радзіме. Але як яны трапілі ў Расію?
 
Пояс вернасці Радзіме.

 

Дзень нараджэння міфа — Слуцкі пояс — такі ж пазнавальны ў свеце брэнд, як валагодскія карункі, дамаскі клінок, утрэхцкі аксаміт, майсенская парцаляна, багемскі крышталь, і з’яўляецца сінонімам найвышэйшага майстэрства ў мастацтве, візітоўкай нашай культуры другой паловы XVIII стагоддзя, — пераканана Ірына Зварыка, вядучы навуковы супрацоўнік Нацыянальнага музея гісторыі і культуры. З прадмета фэшн-індустрыі ў нацыянальны сімвал Беларусі пояс “пераўвасобіўся”, аднак, толькі ў пачатку ХХ стагоддзя. Не абышлося без магічнай сілы паэтычнага слова. Малады Багдановіч улетку 1911 года першы і апошні раз у жыцці наведаў Вільню. Начаваў Максім у памяшканні рэдакцыі беларускай газеты “Наша ніва”. Як успамінаў пазней супрацоўнік рэдакцыі Вацлаў Ластоўскі, “асабліва глыбокае ўражанне зрабілі на Багдановіча рукапісы старасвецкіх славянскіх кніг і дакументаў, а таксама слуцкія паясы, якія ён некалькі разоў

 
<< Первая < Предыдущая 1 2 3 4 Следующая > Последняя >>

Страница 1 из 4