Радавое мальтыйскае камандорства Радзівілаў

Мальтыйскі ордэн

 

Гісторыя дзейнасці на Беларусі Мальтыйскага ордэна пачалася ў 1610 годзе, калі князь Мікалай Крыштоф Радзівіл Сіротка заснаваў для свайго сына Жыгімонта Караля фамільнае камандорства з правамі патраната сям’і Радзівілаў ў складзе маёнткаў Сталовічы і Пацейкі, “каб гэты Ордэн і ў нашай Айчыне, у Вялікім княстве Літоўскім, атрымаў годную аснову, як і ў іншых хрысціянскіх дзяржавах свету”. Так у сухапутнай Беларусі з’явіліся прадстаўнікі ордэна, вядомыя ў Еўропе як абаронцы Міжземнага мора ад піратаў і туркаў. Сталовіцкае камандорства было зацверджана Вялікім Магістрам Ордэна і доўгі час

 
Беларуская святая з роду Радзівілаў. Праведная Соф'я Слуцкая

Зорачка! Ты захавалася ў сузор'і Слуцкім адзіная,

Паміж літоўскае славы найяскравая, першая дачка!

Хіба ты меней рыцар, чым ганарлівы муж твой вялікі?

(С.Рысінскі)

У Менскім Свята-Духавым кафедральным саборы ў паўночнай сцяны стаіць багата ўпрыгожаная разьбяная рака з мошчамі святой. Над ёй - светлае і рахманае аблічча святой. Ланцужком падыходзяць туды людзі, каб памаліцца і папрасіць заступніцтва, перапоўніцца верай, цярпеннем і надзеяй у сваіх нягодах, падзякаваць за радасць і шчаслівае вырашэнне сваіх праблем. І мала хто з іх ведае, што гэтая жанчына пры жыцці мела дачыненне да славутага роду Радзівілаў.

 

 

Соф'я Слуцкая нарадзілася ў 1585 годзе ў сям'і Юрыя Алелькавіча і Катажыны з роду Кішкаў. Багатым і ўплывовым было тады княства, якое належыла бацьку і яго тром братам, Слуцкае княства, але відаць злы рок паступова вырак на выміранне

 
Гламурная прыгажуня эпохі Трумена Капотэ ці Караліна Радзівіл.

 

Сярэдзіна мінулага ўжо цяпер 20 стагоддзя праславіла Радзівілаў яшчэ адным імем, гэтым разам прыгажуняй і свецкай ільвіцай, пра якую пісалі ўсе гламурныя (і не вельмі) часопісы таго часу і любіміцаю самога Трумена Капотэ, арганізатара некалі нашумелага "Чорна-белага балю" для вышэйшага кола Амерыкі. У гэтай жанчыны былі ўсе правы быць у цэнтры ўвагі, хаця б ў сілу свайго паходжання: яе родная сястра Жаклін стане жонкай амерыканскага прэзідэнта Кэнадзі, а пазней ён будзе хросным бацькам

 
Крыху аб палацы Радзівілаў у Дзятлаве.

Дятловский дворец на рисунке Н.Орды 1860-70

 

Дзятлаўскі палац (Гродз.вобл.) - зараз корпус раеннай бальніцы - адна з найлепшых перлаў сядзібнай архітэктуры Беларусі. Аб стане гэтага помніка гаварыць вельмі прыкра, таму гаворка пойдзе пра яго гісторыю. Памылкова пачаткі гісторыі Дзятлава звязваюць з ХV стагоддзем, з князямі Астрожскімі. На самой справе

 
Крыху аб віленскіх палацах Радзівілаў.

Віленскі палац Радзівілаў, што збярогся да нашых дзен часткова

 

Вільня, вядома ж здаўна цэнтр і сталіца ВКЛ не магла не быць і прытулкам такога магутнага роду, як Радзівілы. Натуральна, у горадзе было некалькі радзівілаўскіх палацаў. У розныя часы яны прадаваліся, перабудоўваліся, знішчаліся, зноў узводзіліся, а нейкія з гэтых старажытных будынін дайшлі і да нашага часу

 
Апартаменты Лі Радзівіл у Парыжы і Манхэтане

 

У працяг тэмы публікацый аб Караліне (Лі) Радзівіл хацелася б распавесці крыху пра тое, як жыве сёння гэтая свецкая пані, якая стала непераймальным сімвалам гламурнай Амерыкі 6о-х, бліжэйшым сябрам Джорджыо Армані, Трумена Капате і сваячніцай амерыканскага презідэнта Кэнадзі. Аказваецца, і ў наш час гэтая мілая пані з’яўляецца узорам для пераймання яе вытанчанага густу, перанесенага не толькі на яе выгляд, але і на навакольныя рэчы і ў першую чагу на яе дом. Так у адным з апошніх англамоўных нумароў Elle Décor з прыемным здзіўленнем сустрэў я арыткул пра дызайн яе нью-йорскай і парыжскай квартэр, і вырашыў падзяліцца знаходкай: артыкулам і фатаздымкамі. Для аматараў модных часопісаў Лі Радзівіл стала ўдалым прыкладам выдатнага стылю, яна цудоўна прычэсана і апранута ад Giorgio Armani і Marc Jacobs. Пасля размовы аб тым, што робіць яе шчаслівай, гутарка пераходзіць

 
Стары фільм пра Барбару Радзівіл (1936)

У працяг тэмы пра Барбару Радзівіл "Чорную даму нясвіжскага замка". Нельга абыйсці па-за ўвагай не толькі ўжо вядомы аднайменны спектакль купалаўскага тэатра, пра які мы ўжо пісалі на нашым сайце, але і забыты цяпер фільм польскіх кінематаграфістаў "Барбара Радзівіл", адзіны ў сваім родзе, які трапіў нядаўна мне ў рукі, дзякуючы маёй добрай знаёмай Юліі, а ёй-ад яе знаёмага, ну і гэтак далей… Фільм, па-першае, унікальны ўжо тым, што з’яўляецца АДЗІНЫМ прафесійна знятым фільмам, у аснову якога пакладзена шырокавядомая гісторыя кахання, што мела месца ў 16 стагоддзі. Сапраўды дзіўна, што за ўвесь час існавання кіно, гэты сюжэт, варты таленту Федырыка Феліні толькі аднойчы з'явіўся на экранах, што аддалі перавагу нават менш вядомым гістарычным падзеям. І калі для Беларусі, якая вялікую частку мінулага стагоддзя пражыла за "жалезнай заслонай" СССР у аўры гістарычнага забыцця, з'яўленне падобнага фільма было б нехарактэрнай падзеяй, то для Літвы або Польшчы, якія заўсёды якія славіліся шанаваннем гістарычнай памяці і ярка выяўленай нацыянальнай самасвядомасцю, адсутнасць такога фільма выглядае не зусім зразумела. Ці яшчэ не надыйшоў час для якаснай кінакарціны?

 

 
Думкі ліпеньскага вечара і нечаканы рукапіс.

"Вось як пачнеш вывучаць сямейныя партрэты, Так і паверыш у перасяленне душ." Шэрлак Холмс, "Сабака Баскервіляў"

Быў ціхі вечар пасля мітуслівага, вар'яцкага і насычанага дня. Пасля вячэры я палез у свае антрэсолі-архівы: мяне папрасілі знайсці аўтограф (г.зн. узор почырку) Барбары Радзівіл, нашай каралевы, сумна вядомай сваім трагічным лёсам, якой было наканавана пражыць трохі, а кіраваць і таго менш. У мяне засталося некалькі фатаздымкаў яе лістоў, напісаных яе ўласнай рукой амаль паўтысячы гадоў таму (гучыць вядома дзіўна, але так яно і ёсць)… Напісаў і сам не веру, колькі вады ўцякло з тых часоў… зрэшты, калі браць егіпецкія піраміды, так гэта быццам бы і ўчора..ну не ўчора так заўчора было…Як заўсёды, гартаючы пажоўклыя старонкі (ах, як гэта адрозніваецца ад гартання вэб-старонак!), я натыкаўся на цікавыя нататкі, артыкулы, фота… злёгку прабягаў вачамі іх… Адчыніўшы чарговую пульхную папку з ужо падранымі тасёмкамі-завязкамі, на вочы мне трапілі спісаныя маім (яшчэ даўнішнім) почыркам некалькі старонак…Мне стала цікава: звычайна выпісы ад рукі я раблю рэдка і каротка, а тут з дзесятак старонак аднароднага тэксту. Прабегшы вачыма першыя радкі, я зразумеў, што скапіяванае мной--твор, які мне не належыць, і мне стала яшчэ цікавей. Тым больш, адразу скажу, рукапіс быў не цалкам, і аўтара знайсці я не змог. Толькі на першай старонцы, разабраў манаграму: А.М. Трохі памеркаваўшы, хто з гісторыкаў можа мець такія ініцыялы, і не прыйшоўшы да відавочнага адказу, зразумеў, што па стылю ліста знайсці яго будзе таксама цяжка: рукапіс быў відавочна мастацкага або мемуарнага характару з багаццем дыялогаў…Адкінуўшы ўсе магчымыя здагадкі ў бок, паглыбіўся ў чытанне і… начыста забыўся і на сайт, і на аўтограф каралевы Барбары і на амаль канфідэнцыйны прыезд Радзівілаў у Нясвіж, што для мяне было адкрыццём тыдня…

 
Найпрыгажэйшы радавод Радзівілаў эпохі барока

Хачу падзяліцца з усімі вось такім вось выдатным радаводам, што вісіць у мяне на сцяне ў кабінеце. Вядома, не сам ён, а яго копія. У кутку надпіс "Пітэр Безэ, Данцыг, 1742 год). Гэта шэдэўр гравёрнага майстэрства (памерамі дзесьці два на паўтара метра) быў зроблены па замове нясвіжскага князя Міхаіла V Казіміра Радзівіла Рыбанькі дзеля ўслаўлення роду. Калі паглядзіце больш уважліва, унізе злева ўбачыце радавод і старажытных князёў ВКЛ: Міндоўга, Гедыміна, Альгерда і іншых, так быццам незнарок пераплеценых ў магутнае дрэва Радзівілаў, якія вядуць свае карані ад старажытнай рымскай арыстакратыі: Палямона і Дарспрунга, які па легендзе заснаваў сталіцу старажытней Сарматыі - Новы Рым. Па-радзівілаўскі увогуле.

У Беларусі засталося некалькі асобнікаў гэтай прыгажосці і хоць я зрабіў копію з лепшага, але і на ім фарба ад часу і перагінаў часткова абсыпалася. Свой асобнік копіі мне трохі аднавіла знаёмая мастачка. А вось надпісы, нажаль, пакуль знаходзяцца ў першародным напаўсцёртым выглядзе. Я маляваць не ўмею, таму пакуль праца спыненая. Можа ў кагосьці будзе жаданне працягнуць яе працу?

 

 
<< Первая < Предыдущая 1 2 3 4 Следующая > Последняя >>

Страница 3 из 4