Кацярына Сабеская. Жанчына з “каралеўскім” характарам.

Кацярына Сабеская

 

Напачатку студзеня 1634 г. у Злочаве ў небагатай і шматдзетнай сям'і шляхцічаў Сабескіх нарадзілася дачка Кацярына. Адукацыя яе была вельмі слабай, у 10 гадоў яна ўмела толькі пісаць па-польску, ды і тое з памылкамі. Праўда, па жаданні сваёй маці Сафіі Тэафіліі, яе свецкую адукацыю шмат у чым замяняла духоўная, і дзяўчынка марыла прысвяціць сябе служэнню Богу, сыйсці ў кляштар. Аднак у бацькоў былі на тое свае планы. Паколькі з грашыма ў сям'і было сяк-так, маці пачала падшукваць для Кацярыны багатага жаніха, каб хутчэй выдаць яе замуж. Ды пакуль высокашаноўная матухна шукала для дачкі прыдатную партыю, Кацярына вырашыла, што яна ўжо і так саспела для дарослага жыцця. Так, падчас свайго знаходжання ў Львове (з выпадку вайны), у 1648 годзе ў яе з'явіўся першы кавалер Дзмітрый Вішнявецкі, заляцанні якога скончыліся нараджэннем у 1649 годзе дзіця, якога бацькі дзяўчыны да часу прыхавалі. Цяпер прывезці да розуму дачку праз законны шлюб стала для сям'і справай першаснай важнасці, і праз некалькі месяцаў яе спешна выдаюць за князя Уладзіслава Дамініка Заслаўскага-Астрожскага, нашчадка тых знакамітых Астрожскіх, што мелі велізарныя тэрытарыяльныя ўладанні ў сучаснай Украіне. Дазнаўшыся пра гэта, Дзмітрый Вішнявецкій пасватаўся да сваёй каханай. Атрымаўшы ж адмову, прывёў узброены атрад, аднак было ўжо запозна. Вяселле адбылося, і Дзмітрый Вішнявецкі на пэўны час знікае з нашага

 
Радзівілаўская скарбніца ў замку Вавель

Вавельский замок. Общий вид.

 

Вавель-мабыць, самы тытулаваны з польскіх каралеўскіх замкаў, якія дайшлі да нашых дзён у сваім, хоць і змененым стагоддзямі, але ўсё ж некранутым разбурэннямі выглядзе. Старажытная сталіца польскага каралеўства -Кракаў- з цэнтрам у Вавелі некалькі сот год з'яўлялася цэнтрам манархіі. Добра ўмацаваная каралеўская рэзідэнцыя стала сведкай некалькіх дынастый, адначасова з'яўляючыся і крэпасцю, і палацам, і домам для каралеўскай сям'і. І прыемна, што палякі разумеюць тое вялізарнае значэнне гэтага замка для сваёй культуры, гісторыі, нацыянальнай самасвядомасці. Яны стварылі выдатны музей сапраўднага еўрапейскага ўзору, напоўніўшы яго светлыя прасторныя рэнесансныя залі ўнікальнымі творамі мастацтва, здольны на высокім узроўні прыняць дасведчаных замежных турыстаў. Такім я ўбачыў гэты замак у 2003 годзе, прыехаўшы звычайным турыстам на экскурсію. Як заўсёды да здзіўлення раскошай экспазыцыі і захаплення рэстаўратарскай працай дамешвалася і трошкі горкае пачуццё крыўды за ўласную краіну, ніколькі не бяднейшую і не дурнейшую за свайго заходняга суседа. Можа быць таму я не мог спакойна разглядваць бясконцыя прыгажосці праз паліраванае шкло мностваў вітрын, а неўзабаве, чытаючы ярлычкі да экспанатаў, шукаў толькі два слова "Нясвіж” і “Радзівілы". І, вядома, хутка іх знайшоў. Яшчэ, і яшчэ… Рэчы з нясвіжскай скарбніцы Радзівілаў

 
Чорная панна нясвіжскага замка і Барбара Радзівіл

Я. Матэйка. "Жыгімонт і Барбара" 1867

 

Нясвіжскі замак ахутаны мноствам цікавых і незвычайных легендаў, паданняў, якія надаюць яму своеасаблівы флёр таямнічасці ды загадкавасці. І, слухаючы іх, няўмысна пачынаеш задумвацца пра жыцце ў былых часах, пра тое, што яно зусім адрозніваецца ад цяперашняга. У тых часах тое, што нам ніколі не адчуць і не ўбачыць, хіба што пабываць там можна, дакрануўшыся да мінулага ў выглядзе твораў мастацтва, архітэктуры, літаратуры, і пабудаваць гэты час і сусвет у сваім уласным уяўленні, ад чаго ён набудзе яшчэ болей прывабнасці, недасяжнасці і казачнасці. Адной з самых прыгожых і містычных легендаў Нясвіжа з’яўляецца легенда пра Чорную даму. Яе можна пачуць далёка па-за межамі самаго Нясвіжа, пра яе апавядаюць старонкі падручнікаў гісторыі, творы знакамітых людзей як мінушчыны, так і сучаснасці. Гэтая прыгожая легенда пабудавана на рамантычнай і , разам з тым, трагічнай гісторыі, якая сапраўды мела месца

 
«Як першая прыгажуня Еўропы дапамагала аднаўляць радавы замак мужа»

Марuя Дорота княгиня Радзивилл

 

«…Я прамаўляю слова “Нясвіж”, з якім звязана так шмат у маім жыцці, як штосьці, ахутанае арэолам магіі…Гэты замак, кожны камень якога, вобразна кажучы, можа распавесці гісторыю сваёй краіны, а сама краіна мае культуру, нашмат болей развітую за прускую, і нагадвае мне маю Францыю…»

Такімі словамі распачынае свае ўспаміны пра гэты горад княгіня Марыя Дарота Радзівіл, у дзявоцтве маркіза дэ Касталян. Выхаваная ў вышэйшым свеце французскай арыстакратыі пачатку 19 стагоддзя, цудоўна адукаваная, яна мела да таго ж праніклівы, жывы розум. Маркіза была сапраўды годная лічыцца адной з найпрыгажэйшых нявест Еўропы свайго часу. Яе дзедам быў маршал Францыі, бабуляй — знакамітая княжна Дыно, жонка брата вялікага дыпламата Талейрана, прозвішчу якога мы абавязаны

 
Рэчы Радзівілаў у зборах Кракаўскіх музеяў

Часть радзивилловского гобелена

 

Прагуляцца па музеях Кракава і не заўважыць экспанатаў са збору князёў Радзівілаў немагчыма. Вось і ў музеі Чартарыйскіх першае, што кінулася ў вочы, быў вялізны габелен "Агляд войскаў пад Заблудавам" сярэдзіны ХVIII стагоддзя. Уявіце сабе каляровую, злёгку выцвілую і быццам бы нагадваючую старажытную фрэску, карціну, вышытую клапатлівымі рукамі старажытных майстроў, шырынёй амаль шэсць метраў і вышынёй болей трох! Не дарма апошні кароль Рэчы паспалітай, Станіслаў Аўгуст, аглядваючы яго ў Рыцарскай зале нясвіжскага замка, адзначыў свайму сакратару, які запісаў каралеўскія словы, што гэты габелен робіць гонар княжацкай мануфактуры. Суконныя мануфактуры князя Міхала Казіміра Радзівіла ў Белай, Міры, Нясвіжы і Карэлічах былі заснаваны ў сярэдзіне ХVIII стагоддзя і ёсць звесткі аб 10 выдатных габеленах, якія былі вытканы

 
Легенды і былі аб Радзівілах або няма байкі без праўды?

Войско Казимира Пулаского под Ченстоховой

 

Гісторыя кожнага невялікага мястэчка заўсёды акружана павуціннем таямніц, загадак, легендаў і паданняў. Нямала іх складзена і аб Нясвіжы, і аб яго былых уладальніках- князях Радзівілах. Кожны, хто пабываў у нясвіжскім фарным касцёле адчуў захапленне яго насценнымі і столевымі фрэскавымі роспісамі, якія малююць то біблейскую сцэну, то святых,што граюць на музычных інструментах. Іх яркія фарбы, ажываючы пад сонечным святлом, якое струменніцца з рознакаляровых шкельцаў, пакідаюць непаўторнае ўражанне. Вядома, што распісвалі храм бацька і сын Гескія, аднак у Нясвіжы склалася легенда аб таленавітым прыдворным мастаке Радзівілаў, які працаваў і над роспісам касцёла. Быццам бы ён быў аслеплены для таго, каб больш ніколі не змог паўтарыць

 
Замак у Нясвіжы-радавая калыска князёў Радзівілаў.

Замок на рисунке Н.Орды

 

Адной з жамчужын беларускай архітэктуры па праву лічаць Нясвіжскі замак, які цудоўна захаваўся і да нашага часу. Кожны, хто хоць бы раз убачыў гэта строгае і велічнае, але вытанчанае збудаванне, надоўга запомніць яго стройныя вежачкі, пышныя і багатыя фасады, змрочныя скляпенні, прасторныя залы і сонечныя галерэі. І зноў павее прахалодай ад старажытных дрэваў рамантычнага парку, зялёнай роўнядзі вады стогадовых сажалак, у якой адбіваецца быццам бы зачараваны, казачны замак. Яго сцены памятаюць стагоддзі, яны-сведкі забытай славы, даўніх баталій, аблог і штурмаў, яны памятаюць разгульныя бяседы, застоллі, шумныя балі і тэатральныя пастановы, якія сышлі ў мінулае, разам з былымі гаспадарамі замка- князямі Радзівіламі, што валодалі Нясвіжам болей

 
Знаемцеся--Нясвіж: рэзідэнцыя найвядомага і найбагацейшага ў Беларусі рода Радзівілаў.

Несвиж рис. Н.Орды

 

Пра гэты старажытны і адначасна такі малады горад,прыгажосць якога захапляла паэтаў, мастакоў, музыкаў, што ў сваіх творах імкнуліся перадаць асаблівую атмасферу былой рэзідэнцыі магутнага і слыннага роду Радзівілаў, напісана шмат. Сучаснікі не памыляліся,называючы Нясвіж то "некаранаванай сталіцай Вялікага Княства", то "маленькім Парыжам", бо і дагэтуль гэты горад захоўвае непаўторны дух старадаўняй сталіцы. Чаму менавіта сталіцы? Але хіба не ў сталіцы вы адчуеце такое шчырае, непрыхаванае захапленне талентам старадаўніх майстроў, увасобленым у шматлікіх помніках радзівілаўскай мінуўшчыны, якія то стромкай вежай, то купалам, што ўзносіцца да нябёс, выклікаючы

 
Маленькі Версаль пад Нясвіжам

Так выглядаў палац "Альтана", узведзены на штучнай выспе пасярод возера.

 

У прыгарадзе Нясвіжа — Альбе — ёсць закінуты і здзічэлы стары парк. Паркам цяпер яго назваць цяжка — гэта, хутчэй, лясны масіў, няўтульны і змрочны. I не ўбачыць ужо выпадковы турыст таго хараства, што было тут пры старых гаспадарах: вытанчаных палацаў, дзіўных альтанак, цудоўных краявідаў ды экзатычных жывёлаў. Жыццё даўно пакінула гэты куточак, і толькі недзе ў гушчары сумна адзавецца зязюля. Але, разгарнуўшы старыя кнігі ды пажоўклыя ад часу рукапісы, можна ўявіць, што адбывалася ў Альбе ў даўнейшыя часы...

 
<< Первая < Предыдущая 1 2 3 4 Следующая > Последняя >>

Страница 4 из 4