Лёс "Багіні Леды" з нясвіжскага замка.

 

Ноч на Каляды з 24 на 25 снежня 2002 года ўвайшла ў гісторыю ўсёй краіны. Гарэў Нясвіжскі замак. Полымя ахапіла верх цэнтральнага корпуса. Мастацтвазнаўцы і турысты турбаваліся пра лёс дэкаратыўнай карціны над галоўнай лесвіцай — антычнай багіняй Ледай у атачэнні амураў. На жаль, пажарнікі, спрытна патушыўшы агонь, залілі вадой усю столь. Ад фантана са шлангаў пацярпела і “Леда”. Яна адстала ад столі, правісла над лесвіцай, і толькі рама трымала палатно над шырокім пралётам. Неўзабаве пацярпелы ад агню і вады корпус радзівілаўскага дома закрылі

 
З гісторыі слуцкай ткацкай мануфактуры.

 

Адной з важных новых з’яў у сацыяльна-эканамічным развіцці Беларусі ў ХVІІІ ст., як і ва ўсёй Рэчы Паспалітай, было стварэнне ў некаторых магнацкіх маёнтках рада буйных прамысловых прадпрыемстваў. Сярод такіх прадпрыемстваў асаблівую вядомасць ва ўсёй Рэчы Паспалітай у другой палове XVIII ст. мела “фабрыка шаўковых паясоў”, якая належала Радзівілам. Называлася яна яшчэ “фабрыкай персідскіх паясоў”, “персідскай фабрыкай”, “персіярняй”. Вырабленыя ёю так званыя “літыя” паясы адрозніваліся высокай тэхнікай ткацтва, гарманічным спалучэннем фарбавых адценняў, мастацкасцю арнаменту, у якім спалучаліся ўсходнія матывы

 
З гісторыі налібоцкай радзівілаўскай мануфактуры

 

Род Радзівілаў быў першым магнацкім родам, які стаў ініцыятарам стварэння на Беларусі мануфактур. У першай палове XVIII у сваіх уладаннях імі былі заснавана 24 мануфактуры.

 
Адзін дзень візіту Радзівілаў і таямніца старога абраза.

 

Цікавым, радасным і плённым атрымаўся апошні візіт князёў Радзівілаў у канцы траўня гэтага года. Вядома, былі і свае праблемы, і арганізацыйныя пытанні, але тут, думаю, казаць пра іх не варта. Галоўнае, візіт атрымаўся! 25, 26, 27 траўня Радзівілы наведалі г.п. Мір і в. Паланечку, г. Нясвіж, м.Ішкальдзь, пас. Красная зорка, г. Менск, установы Нацыянальнага гістарычнага архіва, Нацыянальнай бібліятэкі РБ, бібліятэкі АН РБ, Нацыянальны мастацкі і музей гісторыі і культуры РБ і шмат, шмат іншага… У Міры, як вядома, знаходзіцца іх радавы замак, у Паланечцы палац, які некалі належаў ім. Дарэчы, у складзе дэлегацыі былі нашчадкі Радзівілаў з Паланечкі. 26 траўня, як мне падаецца, быў самы цікавы дзень. Радзівілы наведалі Нацыянальны мастацкі музей, агледзелі экспазіцыю старажытных партрэтаў, што некалі ўпрыгожвалі нясвіжскі замак, выставу слуцкіх паясоў. Але галоўнай іхняй мэтай у музею было не гэта. Зараз надыйшоў час адчыніць маленькую таямніцу.

 
Загадкавы партрэт пэндзля Тыцыяна.

 

Пераглядая інвентарныя вопісы нясвіжскай скарбніцы ў самым росквіце яе славы і багацця, можна натыкнуцца не толькі на мноства золата і срэбра, але і на палотны знакамітых жывапісцаў, напрыклад Рэмбранта. Вось і зараз, аглядая партрэты рукі Тыцыяна з галерэі палаца ў Каселе (Нямеччына), погляд мімаволі спыняецца на цудоўным парадным партрэце 1550 года. Партрэт не мае анатацыі і проста падпісаны "Партрэт двараніна". Па некаторых звестках на ім намаляваны Джавані Франчэска Акваві герцаг Атры. Дакладна вядома, што ў канцы 1548 года Тыцыян быў запрошаны

 
Забытыя мецэнаты. Марыя Магдаліна Радзівіл.

 

«Лічу сябе беларускай, паходжання літоўскага, як і муж мой, за польку сябе не прызнаю».

Магдаліна Радзівіл

Распавядаючы пра жанчын у гісторыі роду Радзівілаў, немагчыма абмінуць цудоўную мецэнатку беларускага Адраджэння пачатку 20 стагоддзя – княгіню Магдаліну Радзівіл. Лёс пазбавіў яе асабістага шчасця, аднак ёй было наканавана жыць дзеля іншых, падтрымліваць гаротных, зрабіцца апорай надзей і ўвасабленнем смелых задумаў маладой беларускай рэспублікі (БНР). Княгіня Марыя Ева Магдаліна-Іосіф Эльжбета Апалонія Кацярына нарадзілася 8 ліпеня 1860 г. у сям'і графа Івана Завішы і фрэйліны пры двары Яе Імператарскай Вялікасці

 
Апошняя жанчына дыяментавага магната. Сэсіл Родс і Кацярына Радзівіл.

 

Некалькі гадоў таму выпадак пазнаёміў мяне з адной кнігай, назва на вокладцы якой спачатку мяне абсалютна не зацікавіла "Сэсіл Родс. Будаўнік імперыі." Высветлілася, дарма. Цікаўнасць выклікала толькі адна фатаграфія, Кацярыны Радзівіл-асобы дагэтуль мне невядомай у гісторыі хвалебнага роду. Праз гады, дзякуючы майму сябру, кніга апынулася ў мяне і я змог пазнаёміцца з ёю, а заадно і з Кацярынай Радзівіл бліжэй. Месца дзеяння біяграфічнага рамана-Паўднёвая Афрыка, алмазныя капальні, канец 19 - пачатак 20 стагоддзя, куды адправіўся яшчэ малады Сэсіл Родс-заснавальнік сусветнавядомай цяпер карпарацыі "De Beers Consolidated Mines”. А ўжо праз восем гадоў асноўныя алмазныя капальні Паўднёвай Афрыкі, якія давалі амаль 90 працэнтаў сусветнай здабычы дыяментаў, выкупіў на грошы фінансавага дома Ротшыльдаў 35-гадовы Сэсіл Родс і аб'яднаў у акцыянерную кампанію "Дэ Бірс". За 120 гадоў свайго існавання "Дэ Бірс" стала манапалістам сусветнага алмазнага рынку, які кантралюе ад 60 да 80 адсоткаў абарачэння каштоўных

 
Першы камандор Мальтыйскага ордэну на Беларусі.

Працягваючы тэму Мальтыйскага ордэна ды Радзівілаў, як першых яго прадстаўнікоў на Беларусі і арганізатараў Сталовіцкага камандорства, прапануем даведацца аб яго першым камандоры, якім быў

 

ЖЫГІМОНТ КАРАЛЬ РАДЗІВІЛ

 

Жыгімонт Караль

 

Будучы камандор Жыгімонт Караль нарадзіўся 4 снежня 1591 года ў Нясвіжы, у сям’і Мікалая Крыштофа Радзівіла Сіроткі і Альжбеты Яўфіміі з Вішнявецкіх. Першапачатковую адукацыю атрымаў у родавым замку, пасля вучыўся ў мясцовым езуіцкім калегіуме, а ў 1608 годзе паехаў на вучобу ў Італіі. Менавіта там, падчас навучання ў Балонскім універсітэце, малады князь захапіўся ідэямі рыцарства. Каб бліжэй пазнаёміцца з рыцарскім ладам жыцця, Жыгімонт Караль наведаў Мальту. Пасля гэтай вандроўкі семнаццацігадовы князь прыняў цвёрдае рашэнне далучыцца да Мальтыйскага ордэна. Мікалай Радзівіл Сіротка ўхваліў жаданне

 
Загадкавыя надпісы 16 стагоддзя ў нясвіжскім замку

 

Памятаю, як упершыню ўбачыў адну з іх. Напаўсцёртыя, напаўзамазаныя савецкай вапнаю-пабелам лацінскія літары над уваходам у адміністрацыю яшчэ санаторыя "Нясвіж"-якраз справа ад цэнтральнага ўваходу ў замак. "Яшчэ адна загадка"-падумалася мне тады, ну а потым рамантычны флёр ад дзесяцідзённага знаходжання ў старажытных сценах завалок успаміны пра загадкавыя літары, і толькі праз некалькі год, халодным студзеньскім днём, калі замак пачалі рыхтаваць да рэстаўрацыі, а па сценах прабеглі першыя расколіны-шурфы, я ўбачыў іх ізноў, прычым не толькі на старым месцы. Аказалася, надпіс ёсць над дзвярным парталам і злева ад галоўнага ўваходу ў цэнтральны корпус (традыцыйна, "палац"), а таксама амаль над усімі дзвярнымі парталамі старажытнай "камяніцы" ( традыцыйна, правы паўднёвы корпус з дазорнай вежай), пабудаваны яшчэ пры Мікалаі Кшыштафе Радзівіле Сіротцы. Усяго адкрытых з-пад позніх пластоў тынкоўкі рэстаўратарамі надпісаў я налічыў восем і з вялікай цікавасцю прыняўся перапісваць, мяркуючы, што, верагодна, пакуль наўрад ці камусьці прыйшло ў галаву

 
<< Первая < Предыдущая 1 2 3 4 Следующая > Последняя >>

Страница 2 из 4